Выставачны праект па інсітнаму мастацтву «Погляд мастака»


Сумесны выставачны праект ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“ і УК ”Віцебскі абласны краязнаўчы музей“ па інсітнаму мастацтву ”Погляд мастака“, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Творы наіўнага мастацтва дэманструюць погляд мастакоў-аматараў на навакольны свет, і ў прыватнасці, на ваенны час і мірнае жыцце, паказваюць памяць і вялікую павагу да тых, хто здабываў Перамогу і адраджаў краіну ў пасляваенны час. Шчырасць, непасрэднасць, яркія колеры — вось што вылучае наіўнае мастацтва. У гледача ўзнікаюць перажыванні таго, што адлюстравана на мастацкіх творах, адчуванні дачынення падзеям і асяроддзю, намаляванаму на карцінах.

Разнастайнасць удзельнікаў выставачнага праекта ў чарговы раз дэманструе асаблівае месца інсітнага мастацтва ў культурным жыцці Віцебшчыны. Гледачы пазнаёмяцца з творамі мастакоў-аматараў з Віцебска, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Глыбоцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Пастаўскага, Полацкага, Чашніцкага, Лёзненскага раёнаў.

347